Выхаванне дзяцей у традыцыях беларускай этнапедагогiкi
Народная педагогiка нарадзiлася на зямлi разам са з яуленнем " чалавека разумнага". Праца стварыла чалавека и стала першым сродкам выхавання. Народная педагогiка з явiлася у вынку неабходнасцi перадаваць ад пакалення да пакалення неабходныя веды, уменнi, нормы грамадскiх паводзiн.
Народная мудрасць вучыць як мага раней пачынаць выхаванне. Жорсткае стауленне да дзяцей на Беларусi--- з ява рэдкая, нават выключная. Адносiны бацькоу да малых звычайна мяккiя, але патрабавальныя. У фальклоры сустракаецца такое сцвярджэнне:
- Не бiце дубцамi, навучыце слоуцамi.
- Не крычы, а лепей вучы.
- З пестунка нiчога не будзе.
- Няшчасныя тыя дзеткi, якiх не жураць нi бацька, нi матка.
Народ вучыць бацькоу выхоуваць у дзiцяцi самастойнасць, не пеставаць яго. У выхаваннi галоунае--- перакананне, унушэнне, тлумачэнне, прыклад дарослых, парада, практыкаванне, заахвочванне, ухваленне i асуджэнне, у выключных выпадках--- пакаранне.
Галоуным крытэрыем маральнасцi у беларусау зауседы было стауленне да працы, яго стараннасць, умельства: працаваць не любiш--- чалавекам не будзеш.
Асноуны прынцып беларускай этнапедагогiкi--- выхаванне дзяцей у працы, падрыхтоука iх да самастойнага жыцця. У беларусау працоунае выхаванне пачыналася ледзьве не з калыскi. Мацi брала з сабою дзiця у поле, дзе мiж работай кармiла яго и спявала калыханкi. Дзiця разам з малаком мацi засвойвала традыцыi народа. Сяляне працавалi ад цямна да цямна: апрацоувалi зямлю, вырошчвалi агароднiну, забяспечвалi сябе адзеннем, абуткам, выраблялi посуд, сельскагаспадарчыя прылады, транспартныя сродкi,кошыкi, займалiся рыбалоуствам, паляваннем, з малых гадоу далучалi дзяцей да працы. Спачатку тыя выконвалi легкую працу, дапамагалi няньчыць маленькiх братоу и сясцер, мылi посуд, пасвiлi гусей.
У 6-7 гадоу дзяучатак навучалi прасцi, вышываць, вязаць, гатаваць ежу. У 14-15 яны сядалi за кросны, пад наглядам мацi I бабулi ткалi палатно, посцiлкi, рушнiкi. А дзяучына, якая выходзiла замуж, павiнна была сама наткаць адзенне, бялiзну, абрусы--- прыгатаваць пасаг.
- iя хлопчыкi пасвiлi гусей, у 8-9 гадоу--- кароу, у15-16 аралi, касiлi. Калi вырасталi, яны удзельнiчалi у будаунiцтве хаты.
Нягледзячы на тое, што дзецi пачыналi працаваць з маленства, яны зауседы знаходзiлi час i магчымасць пагуляць. Старажытным сродкам выхавання беларусы лiчылi гульню.У гульнях дзецi далучалiся да звычаяу и традыцый свайго народа, сваей сям i, адтрымлiвалi першыя працоуныя навыкi. Варта узгадаць назвы гульняу: " Агароднiк", " Грушка", " А мы проса сеялi", " Браднiк " I iншыя. Калi дзiця было яшчэ зусiм малое, бацькi ладзiлi яму цацкi з саломы, лену, анучак, а каб такая лялька не пашкодзiла, " не згледзiла", " не уракла" свайго малога гаспадара, ей не рабiлi вочак i вуснау.Такая лялька была абярэгам малога ад непрыемнасцяу. Каб энергетычнаму полю дзiцяцi нiчога не паграджала, над калыскай падвешвалi саламянага павука--- сваеасаблiвую падвеску, якая вабiла малога сваей сцiплай i таямнiчай прыгажосцю i абараняла яго ад нячыстай силы. Такi павук убiрау у сабе дрэнную энергетыку, таму кожны год яго спальвалi i мянялi на новы.
Беларусы здауна выкарыстоувалi такi метад арганизацыi працы, як талака. Склiкаць талаку---значыць запрашаць суседзяу дапамагчы у працы. На талаку збiралiся сваякi, сябры, аднавяскоуцы, добрыя знаемыя, дапамагалi апрацоуваць зямлю, збiраць ураджай, будаваць i рамантаваць хату. Талака суправаджалася песнямi, жартамi, вабiла дзяцей и моладзь.
Беларусы умелi не толькi працаваць, але i добра адпачываць. У нашых продкау шмат святау. У святочныя днi людзi спявалi песнi, вадзiлi карагоды, жартавалi. Святы паутаралiся штогод i былi спадпарадкаваны з рухам планеты вакол Сонца. Так утварылася кола святау: зiмовыя Калядкi, Раство Хрыстова, Водахрыщча, Стрэчанне, Масленiца, вясновыя Саракi, Камаедзiца, Вялiкдзень, Дабравесце, Юр я, гуканне вясны, летнiя Купалле, Семуха, Спас, восеньскiя Дажынкi, Багач, Пакровы, Дзяды. Акрамя таго, святкавалiся сямейна-абравыя святы: вяселле, радзiны, хрэсьбiны.
Беларусы заужды сустракалi гасцей вельмi урачыста, частавалi iх усiм, што было у хаце. Традыцыйная ежа беларусау простая, сытная и здаровая. Скварка i мяса былi на стале звычайна па святах, а кожны дзень бавiлiся стравами з бульбы ( бабка, дранiкi, капытка, калдуны). З мучных страу найбольш вядомыя клецкi, зацiрка, з крупяных крупнiк и кашы. Кашы--- найпершая абрадавая страва: на Каляды---ячневая ( куцця), на хрэсьбiны--- бабiна, на вяселле--- салодкая каша. На малаку звычайна не гатавалi, а толькi забельвалi iм стравы, з яго рабiлi сыр, смятану, збiвалi масла. Дзецям давалi сырадой, дрослыя часцей пiлi кислае малако ( сыраквашу). Шмат ужывалi агароднiны, рыбы, грыбоу, гатавалi квас, узвары, кiсялi. Такая ежа дазваляла нашым продкам не толькi добра и сумленна працаваць, але i нараджаць моцнае патомства. Такая ежа адпавядае сучаснаму уяуленню пра здаровае харчаванне.
З даунiх часоу сямейны этыкет патрабуе падтрымлiваць аутарытэт сваей сям i сярод знаемых. Згодна з традыцыяй, жонка не лае на мужа, не можа выстауляць на паказ сямейныя нягоды, яна павiнна узвышаць аутарытэт мужа сярод дзяцей. Шмат прыказак дайшло да нас пра сямейныя адносiны:
- згода будуе, негода руунуе;
- не расказвай нiкому, што робiцца у дому;
- баба без мужыка як калесы без каня.
- iкую увагу удзялялi выхаванню у дзяцей павагi да бацькi i мацi. Дзецям не дазвалялася павышаць голас на бацькоу, спрачацца з iмi. Слова бацькоу было законам для дзяцей.
На працягу стагоддзяу этнапедагогiка была амаль адзiным сродкам выхавання людзей. Яна стварыла адпаведны тып асобы: працавiтай, шчырай, сумленнай. дабразычлiвай, гуманнай, гасцiннай и г.д.
- сення , каб выхаваць гарманiчна развiтую, нацыянальна свядомую асобу з лепшымi якасцямi грамадзянiна, працаунiка I сем янiна, мы звяртаемся да народнай мудрасцi, да гiсторыi свайго народа, яго традыцый i звычаяу.
Літаратура:
- Аляхновіч А., Рахчэеў М.,Фядосік А., Беларускі дзіцячы фальклор – Мінск,1994.
- Грымаць А. А. Метад. дапам. / А.А.Грымаць, Л.М.Варанецкая, .В.Пашкевіч. – Народная педагогіка беларусаў. – Мн.: Выд. Ул. М. Скакун, 1999. – с. 256.
- Красіла, А., Мой родны край завецца Беларуссю – Мазыр, 2004.