Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Цацкi ў беларускай народнай педагогiцы

Дата: 21 августа 2020 в 11:10

Цацкi ў беларускай народнай педагогiцы

       Усе важнейшыя ўласцівасці асобы закладваюцца ў дзяцінстве.  Сення цяжка сабе уяівць развіцце и станауленне асобы дзіцяці без цацак. Іх педагагічны эфект быў заўважаны вельмі даўно. Цацка – прадмет, прызначаны для дзіцячых гульняў, які дае ўяўленне пра рэчы і вобразы, дапамагаючы дзіцяці пазнаваць навакольны свет і з’яўляецца адным са сродкаў разумовага, эстэтычнага і фізічнага выхавання. Змест і знешні выгляд цацкі вызначаюцца канкрэтнымі выхаваўчымі задачамі ў адпаведнасці з узростам, развіццѐм і інтарэсамі дзіцяці (адрозніваюць дыдактычныя, тэхнічныя, тэатральныя, музычныя, спартыўныя цацкі, а таксама цацкі-забаўкі).

        Цацкі выкарыстоўваюцца таксама як сувеніры і мастацкія вырабы для аздаблення інтэр’ераў. На Беларусі самымі старажытнымі і распаўсюджанымі былі гліняныя цацкі, пустацелыя гліняныя шарыкі, яйкі з каменным шарыкам унутры, фігурныя цацкі свістулькі. Верагодна, гэтыя цацкі ў старажытныя часы мелі таксама і рытуальнае прызначэнне: свіст ці бразгаценне павінны былі адганяць злых духаў. Фігуркі людзей, якія абазначалі продкаў, хатніх жывѐл, ляпілі з надзеяй паўплываць на дабрабыт сям’і. Масавы выраб гліняных цацак пачаўся ў ХІ–ХІІІ стагодзях разам з развіццѐм ганчарства. Свістулькі рабіліся ў выглядзе птушак і конікаў, ляпілі фігуркі людзей. Яны вызначаюцца умоўнасцю форм і вобразаў, створаныя прасцейшымі прыѐмамі лепкі. Сярод знаходак XVI–XVII стагоддзяў сустракаюцца вырабы, ўпрыгожаныя зялѐнай, карычневай, празрыстай палівай.

        Свайго росквіту мастацтва глінянай цацкі дасягнула 
ў XIX – першай палове XX стагоддзя, калі цацкі вырабляліся практычна ва ўсіх ганчарных цэнтрах Беларусі. Для большасці цацак характэрна выпрацаваная яшчэ ў старажынасці стылістыка–абагуленасць, стылізаванасць і ўмоўнасць форм. Звычайна іх пакрывалі зялѐнай, карычневай або жоўтай палівай, а ў традыцыйных цэнтрах чорна задымленай керамікі цацкі мелі чорны колер. З канца ХІХ стагоддзя пашыраецца таксама цацка наіўна-рэалістычнага характару, у якіх дакладна і падрабязна мадэляваныя фігуркі жывел, людзей у тагачасным адзенні, часта ў нескладаным дзеянні. Значнае пашырэнне ў народным побыце мела драўляная цацка, звычайна з імітацыяй рухаў ці дзеяння. Папулярнымі былі пілавальшчыкі. Для пілавальшчыка-адзіночкі з дошчачкі выстругвалі схематычны сілуэт чалавечай фігуры, у плечы ўстаўлялі дзве палачкі-рукі, а ў іх жорстка мацавалі «пілу» з трэскі. 
Ніжні завостраны канец цацкі ўтыкалі ў бульбіну, якая служыла процівагай. Цацку ставілі на край стала і яна паціху пагойдвалася – «пілавала» бервяно.

        Складаней было зрабіць парных пілавальшчыкаў. Адзін стаяў на дошчачцы-аснове, а другі на перакладзіне, што імітавала падстаўку для распілоўкі бярвенняў. Праз стойкі падстаукі і «пілу», за якую трымаліся фігуркі, прапускаўся каленчаты рычажок з дроту. Круціш за рычажок і пілавальшчыкі пілуюць. Дрывасекі ці кавалі (мядзведзь і каваль) рабіліся на гарызантальных палачках. На верхняй – адзін, на ніжняй – другі. Пасоўваеш палачкі ўправа-улева, і кавалі па чарзе б’юць па «кавадле». 
Акрамя такіх рухаючыхся драўляных цацак рабілі і іншыя, напрыклад, цацкі-птушкі. Іх падвешвалі над дзіцячымі калыскамі, што садзейничала эстэтычнаму развіццю асобы. Акрамя выхаваўчага значэння, яна часта мела і магічны, абарончы сэнс.

      Народная цацка і сѐння мае педагагічнае значэнне, выконваючы, акрамя ўсяго пералічанага, функцыю далучэння новых пакаленняў да традыцыйнай культуры беларускага народа, што так важна ў сучасным глабалізаваным свеце.


Літаратура

1.Жаўняровіч Г.Д. «Цацкі ў беларускай народнай педагогіцы”
1. Ракава Л. В. Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вѐсцы. / Л.В.Ракава – Мн.: «Ураджай», 2000. – с. 111. 2. Сахута Я. Беларускае народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: 2-ое выд.,
перапрац. і дап. / Я. Сахута. – Мн.: Беларусь, 2001. – с. 110.
3. Грымаць А. А. Метад. дапам. / А.А.Грымаць, Л.М.Варанецкая, .В.Пашкевіч. – Народная педагогіка беларусаў. – Мн.: Выд. Ул. М. Скакун, 1999. – с. 256.

4. Сахута Я. Народнае мастацтва Беларусі. – Мн.: БелЭн, 1997. – с. 287.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.